"Карычневая Расія" PDF Печать E-mail
Рейтинг пользователей: / 6
ХудшийЛучший 
О нас пишут
08.10.2009 02:53
Белорусская оппозиционная газетенка "Наша Нива", опубликовала на своем сайте статейку под названием "Коричневая Россия". В этой статье упоминаеться и наша организация:

«Нацыянал-бальшавіцкая партыя»
Заснаваная ў 1993 г. як палітычная партыя, аднак у 1998 г. гэты статус згубіла, а ў 2007 г. увогуле прызнаная за экстрэмісцкую забароненая. Мае надзвычай эклектычную ідэалогію, у якой спалучаюцца ультралевыя і ультраправыя ідэі. Паводле афіцыйнага сайту арганізацыі, яе чальцы выступаюць за «сацыяльную справядлівасць у эканоміцы, імперыялістычную дамінацыю ў замежнай палітыцы, грамадзянскія і палітычныя свабоды ў палітыцы ўнутранай». «Лімонаўцы», як называюць чальцоў арганізацыі (паводле прозвішча лідэра — Эдуарда Лімонава), актыўна дзейнічаюць не толькі на тэрыторыі РФ, але і ў краінах, якія лічаць сферай пашырэння сваіх ідэй. Існуюць філіялы арганізацыі ў Латвіі, Украіне і нават Канадзе.

У Беларусі, як і ў Расіі, нацыянал-бальшавікі дзейнічаюць нелегальна — ім было адмоўлена ў рэгістрацыі. Выступаюць за ўз’яднанне Беларусі і Расіі, аднак адзначаецца, што яно магчымае толькі без Пуціна і Мядзведзева. Структура беларускага філіялу даволі разбудаваная, існуюць шматлікія ячэйкі ў рэгіёнах. У адрозненне ад галаўной арганізацыі,

беларускае аддзяленне НБП засяроджваецца на адстойванні расійскага і савецкага культурнага нацыяналізму — процістаўляючы яго нацыяналізму беларускаму, а таксама празаходняй арыентацыі
некаторых беларускіх палітыкаў.
Што нясе расійскі нацыяналізм Беларусі? Наколькі яго ідэі могуць стаць папулярнымі ў беларускім грамадстве, якое яшчэ не вызначылася адназначна са сваёй нацыянальнай ідэяй? Пытанні гэтыя сёння, як і на пачатку 90-х, не страцілі актуальнасці.
Відавочна, што беларускія ўлады не вельмі зацікаўленыя ў існаванні такіх арганізацый у Беларусі — мець справу са сваёй апазіцыяй афіцыйнаму Мінску прасцей. Складаней з грамадствам. Ідэі расійскіх нацыяналістаў, якія не адрозніваюць беларусаў ад расійцаў, могуць мець папулярнасць сярод пэўных моладзевых колаў. Аднак брак здаровага беларускага нацыяналізму, заснаванага на пачуцці нацыянальнага гонару, можа стацца прычынай пашырэння больш радыкальных і агрэсіўных ідэй нацыяналістаў расійскіх, што выгадна для Крамля ў яго палітыцы ціску на афіцыйны Мінск. І тады не будзе розніцы, хто ў Мінску галоўны: Аляксандр Лукашэнка альбо хто-небудзь іншы."

Прочитать статью полностью можно здесь:
http://nn.by/index.php?c=ar&i=29783

 

 

Статистика

Rambler's Top100
НБП Беларусь