|
О нас пишут
|
|
14.03.2009 10:05 |
|
Актывісты незарэгістраванай Нацыянал-бальшавіцкай партыі правялі акцыю супраць будаўніцтва новага будынку пасольства Расіі ў Менску. Яны распісалі агароджу вакол будучага палаца расійскай амбасады ў раёне Камсамольскага возера надпісамі “"Не паліцэйскай дзяржаве РФ" разам з абрэвіятурай "НБП" ды сярпом і молатам. Каардынатар “Нацыянал-бальшавіцкай партыі Беларусі—Новай бальшавіцкай платформы” Яўген Контуш так патлумачыў мэту гэтай акцыі пратэсту: - Гэты сімвал сённяшняй Расійскай Федэрацыі. А расійскае кіраўніцтва нам зусім не падабаецца. Таму, што не хоча аб’яднання з Беларуссю. Толькі на словах яны за саюзную дзяржаву. Што ўсяляк прыгнятаюць свой народ, рэпрэсуюць апазіцыянераў, у тым ліку нашых таварышаў нацыянал-бальшавікоў, і ў той жа час узводзяць такія будынкі. Нацыянал-бальшавікі абураюцца, што падчас эканамічнага крызісу, калі народ бяднее, кіраўніцтва Расіі будуе ў Менску велізарны палац, больш падобны на гатэльна-забаўляльны комплекс, чым на дыпламатычную пляцоўку. Ці звярталіся расійскія дыпламаты з заявай у міліцыю ў сувязі з гэтымі падзеямі, пакуль не вядома. Дзяжурны дыпламат гэтага не ведае. У міліцыі Цэнтральнага раёна даваць інфармацыю адмаўляюцца. Самі нацболы гатовыя да любога развіцця падзеяў. Альгерд Невяроўскі. Радыё Рацыя. http://racyja.com/news/materyyaly/palityka/12856.html
|